Работнікі Ізабелінскага ДК арганізавалі для жыхароў вёсак Жорнаўка, Раманаўка і Драгічаны свята «Добры дзень, суседзі!» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 19 Июня 2019 15:33

Работнікі Ізабелінскага ДК арганізавалі для жыхароў вёсак Жорнаўка, Раманаўка і Драгічаны свята «Добры дзень, суседзі!»

У рамках акцыі «Майстры творчасці — з паклонам гродзенскай зямлі» работнікі Ізабелінскага Дома культуры арганізавалі для жыхароў вёсак Жорнаўка, Раманаўка і Драгічаны свята «Добры дзень, суседзі!».

Гэтыя невялікія вёсачкі не маюць выражаных межаў, і мясцовыя жыхары даўно прызвычаіліся жыць адной вялікай вёскай. На мерапрыемства з розных куточкаў краіны з’ехаліся іх дзеці, унукі, а таксама шматлікія госці.

Адкрываючы святочную праграму, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі КСУП «Мацвееўцы» Наталля Вішнеўская падзякавала ўсіх, хто знайшоў час і магчымасць прыехаць на сваю малую радзіму, і падкрэсліла, што менавіта мясцовыя жыхары актыўна дапамагаюць у навядзенні парадку на зямлі.

Са словамі віншавання і благаслаўлення звярнуўся да прысутных настаяцель храма Святого Архангела Міхаіла ў в. Ізабелін іерэй Сергій Пясняк.

Аднавяскоўцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў — ветеранаў вайны. Ветэранам працы былі ўручаны падарункі ад сельгаспрадпрыемства. Асаблівым чынам вяскоўцы прывіталі мясцовых доўгажыхароў: Яніну Міхайлаўну Волчак з Жорнаўкі, Марыю Канстанцінаўну Меляшкевіч з Драгічанаў і Сцефаніду Еўстафьеўну Маляшкевіч з Раманаўкі.

На свяце былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы падворак. Узнагароды атрымалі Ірына Іванаўна Сазон і Галіна Пятроўна Заблоцкая. А ў конкурсе на лепшую страву перамаглі Валянціна Іосіфаўна Сазон і Галіна Паўлаўна Вараб’ёва, якая з’яўляецца старастай усіх трох вёсак.

— Такія святы аб’ядноўваюць людзей, — адзначыла яна. — І мы вельмі ўдзячныя мясцовым уладам, а таксама работнікам культуры, што яны ствараюць нам добры настрой, робяць усё магчымае, каб нам жылося цікавей.

Словы падзякі жыхары выказалі дырэктару КСУП «Мацвееўцы» Міхаілу Аркадзьевічу Саўчыку за фінансавую падтрымку свята. Святочны канцэрт для вяскоўцаў падрыхтавалі работнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Ізабелінскага і Падароскага Дамоў культуры.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1241 раз Печать