Свята бульбы “Беларуская прыгажуня” прайшло ў Ізабеліне - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 02 Октября 2019 16:36

Свята бульбы “Беларуская прыгажуня” прайшло ў Ізабеліне

Работнікі Дома культуры падрыхтавалі вялікую тэатралізаваную праграму з удзелам самой гераіні ўрачыстасці — Бульбачкі Смятанаўны Шкварачкінай, якая падзякавала вяскоўцам за пашану і прапанавала ўсім весела правесці вольны час. Удзельніцы клуба сталых лю­дзей “Вечарына” і жаночага клуба “Суразмоўніца” накрылі багаты стол з мноствам разнастайных пачастункаў з бульбы, да якога запрасілі ўсіх гасцей. Бульба смажаная і вараная, запечаная ў попеле, дранікі і клёцкі і мноства іншых традыцыйных і “аўтарскіх” страў пераканалі ўсіх прысутных, што бульба — каралева агародніны.

Вучні НПК “Ізабелінскі дзіцячы садок-сярэдняя школа” падрыхтавалі да свята выставу “Бульбяныя цуды”, а артысты Дома культуры аграгарадка Юбілейны — канцэртную праграму. Самыя актыўныя госці паказалі свой спрыт і ўдаласць у гульнёвай праграме “Бульбяны бум”. Свята прайшло весела і нават хмурае надвор’е не сапсавала нікому настрой.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1621 раз Печать