Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” аб’явілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 08 Декабря 2019 18:26

Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” аб’явілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты

 

Прыняць у ім удзел запрашаюцца аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за апошнія тры гады.

Удзельнікамі могуць стаць не толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны, прафессіяналы, а таксама аматары, якія з’яўляюцца членамі творчых саюзаў, і каллектывы аўтараў. Конкурс будзе праводзіцца па намінацыях: “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Актуальнае мастацтва” (арт-аб’ект, інсталяцыя), “Мастацкая фатаграфія”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і крытыка”, “Творчы дэбют”. Заяўкі на ўдзел трэба даслаць па 15 студзеня 2020 г. у адрас Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12). Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайтах арганізатараў конкурсу.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 979 раз Печать