Багач — гэта адно са старажытных восеньскіх святаў, якім падводзілі вынік усім палявым работам. Яго сімвал, лубок з жытам, у якім замацавана свечка, насілі з хаты ў хату, дзякуючы Богу за багаты ўраджай, спяваючы традыцыйныя абрадавыя песні. Народныя традыцыі, звязаныя з гэтым святам, нагадалі аднавяскоўцам удзельнікі клуба аматараў народнай песні «Бліскавіца», якія правялі сцэнічны варыянт абраду «Багач». Самыя маленькія жыхары Рупеек з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Багачаўскія забавы».
Служба інфармацыі "НЧ"
