У Мацвееўцах прайшло свята вёскі «Жыцця майго вытокі» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 04 Августа 2021 16:36

У Мацвееўцах прайшло свята вёскі «Жыцця майго вытокі»

І сапраўды, яно сабрала тых, для каго менавіта тут пачалося жыццё і для каго Мацвееўцы назаўсёды сталі лепшым куточкам зямлі.

На ўпрыгожанай з нагоды свята пляцоўцы артысты мясцовага Дома культуры віталі гасцей. Па традыцыі, добрымі словамі аднавяскоўцы ўшаноўвалі старажылаў, выказвалі вялікую падзяку лепшым працаўнікам, віталі будучае вёскі — шматдзетныя сем’і і самых малодшых жыхароў. Асаблівым чынам была адзначана сямейная дынастыя Бакун, агульны працоўны стаж якой у РСКУП «Мацвееўцы» налічвае больш за сотню год. Народная фальклорная група «Чараўніцы» і іншыя мясцовыя артысты падрыхтавалі для землякоў святочны канцэрт. Не абышлося без танцаў: юныя жыхары вёскі, пераможцы абласнога фестывалю побытавых танцаў Паліна і Мікіта Сарока правялі майстар-клас “Танцуем па-даўнейшаму”, у якім госці з задавальненнем прынялі ўдзел. І ў завяршэнні свята ўжо ўся вёска танцавала “польку”, “нарэчаньку” і “мальвіну”.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2297 раз Печать