Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явіла грамадска-літаратурную інтэрнэт-акцыю «Слова яднання» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 09 Октября 2021 12:00

Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явіла грамадска-літаратурную інтэрнэт-акцыю «Слова яднання»

Жадаючым прыняць удзел прапануецца напісаць верш на тэму народнага адзінства, зняць відэаролік з аўтарскім чытаннем твора і даслаць відэаролік на Viber па нумары +37529 789 27 95. Таксама неабходна паведаміць свае імя, прозвішча, месца жыхарства і род заняткаў — з пазнакай «Слова яднання».

Удзельнікамі акцыі могуць быць усе жыхары горада Гродна і Гродзенскай вобласці, хто цікавіцца паэтычнай творчасцю і каму блізкая пазначаная тэма. Арганізатары просяць не забываць аб тым, што творы павінны быць дастаткова высокага мастацкага ўзроўню, таксама як іх чытанне на відэа. Калі эпідэміялагічная сітуацыя па Гродзенскай вобласці істотна зменіцца да лепшага, у абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў будзе праведзена прэзентацыя дасланых відэаролікаў, а іх аўтары атрымаюць падзячныя лісты Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля абласной прэзентацыі відэа будуць публікавацца на сайце www.pisateli.by і ў сацыяльных сетках.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1882 раз Печать