Юныя беларусы пазнаёміліся з асаблівасцямі побыту нашых продкаў, наведаўшы экспазіцыю музейнага пакоя «Матчына хатка», а ў зале з перасоўнай выставай макетаў «Беларускі быт» даведаліся, як раней жылі людзі ў розных вёсках Ваўкавыскага раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю разглядвалі старажытная рэчы, хатняе начынне, прылады працы. З задавальненнем пагулялі ў старадаўнія беларускія гульні «Млын», «Чаўнок», «Пярсцёнак» і «Вясёлы шалястун». А заканчэннем праграмы стаў майстар-клас па побытавых танцах, падчас якога навучэнцы пазнаёміліся са старабеларускім танцам «Кракавяк».
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.