Майстр Ваўкавыскага Дома рамёстваў Аксана Урублеўская стала лаўрэатам адкрытага конкурса-пленэра па саломапляценню «Саламяны цуд» у рамках Ганненскага кірмашу - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 24 Августа 2022 14:13

Майстр Ваўкавыскага Дома рамёстваў Аксана Урублеўская стала лаўрэатам адкрытага конкурса-пленэра па саломапляценню «Саламяны цуд» у рамках Ганненскага кірмашу

У Зельве адбыўся традыцыйны «Ганненскі кірмаш», вядомы яшчэ з пачатку XVIII стагоддзя, калі ў пасёлак збіраліся гандляры з бліжняга і дальняга замежжа. А з 2001 года адноўлены кірмаш стаў брэндавым мерапрыемствам для гэтага населенага пункта, і зараз тут зноў збіраюцца рамеснікі і пакупнікі, артысты і гледачы, каб сябе паказаць, на іншых паглядзець і купіць, што спадабаецца.

177-3

177-4

Сёлета традыцыйнае мерапрыемства адбываецца ў тры этапы. Першым быў міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарные эпохи», які прайшоў у ліпені. Другім этапам стаў кірмаш. Падчас свята госці маглі пазнаёміцца з мясцовымі абрадамі і легендамі, паспрабаваць стравы традыцыйнай кухні, зрабіць на памяць фота ў разнастайных тэматычных фотазонах. І, вядома, наведаць горад рамеснікаў, які сабраў майстроў з усёй Беларусі. Ваўкавыскі раён на кірмашы прадстаўлялі майстры Ваўкавыскага Дома рамёстваў, якія не толькі арганізавалі выставу-продаж сувенірных вырабаў, але і прынялі ўдзел у адкрытым конкурсе-пленэры па саломапляценню «Саламяны цуд». Журы высока ацаніла работы Аксаны Урублеўскай, прызнаўшы яе лаўрэатам III ступені.

177-2

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1149 раз Печать