Паэзія душы. У Вярэйкаўскім Доме культуры адбылася АРТ-сустрэча з таленавітым земляком, паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Віктарам Курловічам - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 05 Октября 2022 16:06

Паэзія душы. У Вярэйкаўскім Доме культуры адбылася АРТ-сустрэча з таленавітым земляком, паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Віктарам Курловічам

Імя Віктара Курловіча добра знаёма аматарам паэзіі, яго вершы часта друкуюцца на старонках газеты «Наш час» і іншых выданняў. Акрамя таго, ён займаецца перакладамі і з’яўляецца ганаровым настаўнікам міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва. Падчас сустрэчы з юнымі землякамі Віктар Георгіевіч расказаў пра сябе і сваю творчасць, пазнаёміў чытачоў са зборнікамі вершаў «Пах медуніцы» і «На скрыжаванні восені і лета».

i-4

Падчас імпрэзы ў выкананні аўтара і яго прыхільнікаў прагучала шмат цудоўных вершаў, пранізаных любоўю да Радзімы і роднага краю, разважаннямі аб сэнсе жыцця, успамінамі дзяцінства і тонкім гумарам.

i-5

Размова атрымалася жывой і цікавай, чытачы «закідалі» паэта пытаннямі: ім было цікава ведаць, як нараджаюццы вершы і адкуль бярэцца натхненне, чым яшчэ любіць займацца аўтар. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі с задавальненнем выкарысталі магчымасць зрабіць са знакамітым земляком фота на памяць.

i

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1229 раз Печать