У бібліятэках Ваўкавышчыны праведзены разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 12 Ноября 2022 16:20

У бібліятэках Ваўкавышчыны праведзены разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

Спецыяльна да Коласаўскага тыдня быў зняты чарговы выпуск сумеснага праекта Ваўкавыскай раённай бібліятэкі і рэдакцыі газеты “Наш час” пад назвай “Паэтычны Кніжны Istopper”, удзел у якім прымалі супрацоўнікі бібліятэкі і навучэнка Ваўкавыскай ДШМ Ксенія Гжэсяк.

Напярэдадні дня нараджэння паэта ў Шылавіцкай сельскай бібліятэцы для школьнікаў была праведзена літаратурная гадзіна “Талент літаратурнага слова”, на якой юныя чытачы пазнаёміліся з невядомымі старонкамі жыццёвага шляху песняра і прынялі ўдзел у віктарыне па яго творчасці.

У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла гадзіна лірычнага чытання “Любімыя коласаўскія радкі”. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з жыццём і творчым шляхам паэта, з творамі, напісанымі для дзяцей. А ў Роскай гарадской пасялковай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Летапісец свайго народа”, падчас якой яе ўдзельнікі здзейснілі відэападарожжа ў музей-сядзібу “Акінчыцы”, дзе нарадзіўся пісьменнік.

Вольга Шалястовіч,

метадыст аддзела маркетынгу

 і сацыякультурнай дзейнасці

 Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1112 раз Печать