Агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” стаў традыцыйным і праводзіцца з 2009 года. Праз кожныя два гады таленавітыя дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў дэманструюць свае кампазіцыі на своеасаблівай «Алімпіядзе творчасці».
Дэвізам яркага мерапрыемства сталі радкi “Радзіма мая, у марах, у песнях, у словах…”. На суд журы з Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі была прадстаўлена канцэртная праграма “Беларусь у сэрцы назаўжды!”. Дваццаць нумароў у розных жанрах і намінацыях прадставілі юныя таленты Ваўкавышчыны разам са сваімі настаўнікамі.
Канцэрт прайшоў на адным дыханні, уразіў сваім высокім узроўнем харэаграфічных пастановак, цікавымі творчымі знаходкамі артыстаў.
Конкурс меў намінацыі: “Вакальная творчасць”, “Тэатр моды”, “Тэатральная творчасць”, “Харэаграфічная творчасць”, “Інструментальная музыка”. Выступілі хлопчыкі і дзяўчынкі з гімназій № 1 і № 2, СШ № 3, СШ № 4, СШ № 5, СШ № 7, СШ № 2 г. п. Рось, Мацвееўскай СШ, Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Вядучыя Алеся Юшына (СШ № 7), Цімафей Казлоўскі (СШ № 7), Анастасія Мачок (СШ № 5), Ілья Зімянкоў (Ізабелінская СШ) крэатыўна аб’яўлялі кожны нумар.
Зацікавілі прысутных заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр моды “Спадчына”, вакальны ансамбль “Паркаль”, Карына Карповіч, Сцяпан Шыркавец, Ксенія Гжэсяк, Анастасія Юшчанка, Аляксандра Мазурчык, Анастасія Казлоўская, Кірыл Бежын і студыя танца “Вясёлка”, інструментальны ансамбль “Озорные ложкари”, харэаграфічны каллектыў “Шаг вперед”, Надзея Логвінава, Ульяна Васілько і іншыя. Праграмма была насычанай, змястоўнай і дынамічнай.
Такое яркае мерапрыемства стала вынікам доўгай і крапатлівай работы творчых калектываў, тых, хто жыве творчасцю і ўсе свае сілы аддае любімай працы. Па выніках занальнага этапа будуць адабраны лепшыя нумары, якія прымуць удзел у абласным этапе рсэпубліканскага конкурсу. Будзем чакаць вынікаў!
Фота аўтара.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.