Па аграгарадках і весках прайшлі валачобнікі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 19 Апреля 2023 14:01

Па аграгарадках і весках прайшлі валачобнікі

Вялікдзень — адно з галоўных святаў у беларускім нацыя­нальным календары. У велікодны вечар па вёсках хадзілі валачобнікі, якія спевамі віталі мясцовых жыхароў, жадалі гаспадарам здароўя, шчасця і багатага ўраджаю. Валачобны гурт складаўся з запявалы, падпявальнікаў, музыкі і механошы, які збіраў “валачобнае” — фарбаваныя яйкі, велікодныя кулічы, сыр і каўбасы — усё, чым адорвалі гаспадары за віншаванні. Лічылася, што пажаданні спраўдзяцца, калі добра пачаставаць валачобнікаў. Пазней валачобны абрад страціў свой магічны сэнс і зараз бытуе як вясёлая святочная забава. Але ён застаецца часткай нацыянальных традыцый нашага народа. Таму ў мінулыя выхадныя работнікі культуры адрадзілі валачобніцтва для жыхароў нашага раёна. Па вуліцах вёсак і аграгарадкоў прайшлі валачобнікі са старажытнымі песнямі. Яны заходзілі ў кожную хату, как прывітаць гаспадароў і пажадаць ім усяго найлепшага. А гаспадары, у сваю чаргу, шчодра адровалі гасцей прысмакамі.

А ў Воўпаўскім ДК прайшла фальклорная праграма “Велікодная радасць”, якую падрыхтавалі работнікі Дома культуры і выхаванцы тэатральнага гуртка “Світанак”. Удзельнікі свята выконвалі велікодныя песні, вадзілі велікодны карагод, гулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні, галоўным атрыбутам якіх былі, вядома, фарбаваныя яйкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1207 раз Печать