У Падароскай сельскай бібліятэцы Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь быў прысвечаны гістарычны калейдаскоп «Пад сімвалам слаўным магутнай дзяржавы». Чытачы пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў, шляхам іх станаўлення, развіцця і зацвярджэння, даведаліся аб значэнні колераў і вобразаў.
А у Субацкай сельскай бібліятэцы для юных жыхароў аграгарадка прайшоў гістарычны хранограф «Тры сімвалы на фоне гісторыі». Дзеці даведаліся пра вытокі і паходжанне дзяржаўнай сімволікі, яе значэнне для дзяржавы, прынялі ўдзел у віктарыне «Колеры маёй Беларусі». Многа цікавай інфармацыі чытачы атрымалі з матэрыялаў кніжнай выставы «Захаваем для нашчадкаў». Скончылася мерапрыемства выкананнем Дзяржаўнага гімна.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.