Усяго за нейкую гадзіну ўдзельнікі праграмы і “яблыньку пасадзілі”, і “ўраджай сабралі”, і ўзгадалі, які след пакінула гэтая карысная садавіна ў літаратуры і музыцы, і знайшлі сувязь паміж яблыкам і навукай. А галоўнае — весела правялі час і пачаставаліся смачнай і карыснай садавінай.

