У Гарадку гучалі вершы ваўкавыскага паэта - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 05 Сентября 2023 14:47

У Гарадку гучалі вершы ваўкавыскага паэта

У Гарадку прайшоў юбілейны, трыццаты, Дзень беларускага пісьменства. Ён сабраў літаратараў, вучоных і журналістаў, дзеячаў культуры і мастацтва, артыстаў і спартсменаў і проста неабыякавых людзей з усёй Беларусі.

Лейтматывамі свята сталі адразу некалькі тэм: Год міру і стварэння, 80-годдзе вызвалення Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра. У рамках фестывалю адбыліся рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй”, круглыя сталы з удзе­лам літаратараў розных краін, фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”, узнагароджанні пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”, рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ “Хвала рукам, што пахнуць хлебам” і конкурсу сярод творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі-2023”, выступленне фіналістаў рэспуб­ліканскага конкурсу “Жывая класіка”, мерапрыемствы, прысвечаныя 20-годдзю праекта “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”. Госці фестывалю пазнаёміліся з вядомымі сучаснымі літаратурнымі дзеячамі, наведалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя выставы, кінапаказы, прэзентацыі кніг і літаратурных праектаў.

изображение_viber_2023-09-05_13-10-14-969

Ад Гродзенскай вобласці ў свяце прымала ­ўдзел вялікая дэлегацыя літаратараў: Дзмітрый Радзівончык, Аліна Сабуць, Людміла Шаўчэнка, Анатоль Апанасевіч, Таццяна Сушкова, Ніна Рыбік і іншыя. Ваўкавыскі раён у складзе гэтай дэлегацыі прадставіў наш вядомы паэт Мікалай Іваноўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко. На літаратурнай пляцоўцы аўтар прачытаў свае любімыя вершы, а таксама прэзентаваў два апошніх сборніка — “Духмяны падарунак” і “Суквецце любові”. Акрамя таго, ваўкавыскаму паэту выпаў гонар выступіць на галоўнай святочнай пляцоўцы ў канцэрце ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. Госці свята пачулі ў выкананні аўтара вершы “Дабрыня і зло” і “Родам з вёсачкі”.

изображение_viber_2023-09-05_13-10-15-816

— Я вельмі люблю прымаць удзел у такіх святах. Гэта заўсёды новыя людзі, новыя ўражаннні. Дзень беларускага пісьменства — асаблівае свята для ўсіх творчых людзей. Гэта добрая магчымасць пагутарыць з чытачамі, прадставіць свае новыя творы, пазнаёміцца з творчасцю калег. Як заўсёды, на свяце панавала вельмі цёплая, спрыяючая атмасфера, работа літаратурнай пляцоўкі была добра арганізавана, так што ў нас было даволі часу для выступленняў і творчых зносінаў, — падзяліўся ўражаннямі паэт.

изображение_viber_2023-09-05_13-11-10-862

Фота Назара Халько

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 722 раз Печать