Ксёндз Марэк Занеўскі прызначаны пробашчам парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 20 Сентября 2023 19:13

Ксёндз Марэк Занеўскі прызначаны пробашчам парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску

grodnensis.by

20 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў пробашчам парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску кс. Марэка Занеўскага, які быў да гэтага часу вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).

Ваўкавыская парафія заставалася без пробашча з моманту смерці кс. прэлата Антонія Філіпчыка, які адышоў у вечнасць 9 ліпеня.

Біскуп падзякаваў ксяндзу Занеўскаму за святарскае служэнне, якое ён ажыццяўляў да гэтага часу, і ўдзяліў яму пастырскае благаслаўленне на спаўненне новых адказных абавязкаў.

Ксёндз Марэк Занеўскі нарадзіўся 1 студзеня 1983 г. у Гродне. Паходзіць з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак).

Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 8 лістапада 2014 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1881 раз Печать