Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Людміла Кебіч і наш зямляк з Ваўкавышчыны паэт Мікалай Іваноўскі прадстаўлялі Гродзенскую вобласць у Карэлічах, дзе адбыўся фестываль "ПРОдвижение книги. Библиотечные ступени" - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 04 Октября 2023 11:22

Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Людміла Кебіч і наш зямляк з Ваўкавышчыны паэт Мікалай Іваноўскі прадстаўлялі Гродзенскую вобласць у Карэлічах, дзе адбыўся фестываль "ПРОдвижение книги. Библиотечные ступени"

Гэта ўжо чацвёрты фестываль, прысвечаны літаратуры, які тут праводзіцца. Сёлета ў ім прынялі ўдзел такія вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі, як Уладзімір Ліпскі, Дзмітрый Кашавар, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Дзмітрый Мікалаеў, Віктар Шніп, а таксама прадстаўнікі выдавецтваў “Адукацыя і выхаванне”, “Мастацкая літаратура”, выдавецкага дома “Звязда” і супрацоўнікі бібліятэк з навакольных раёнаў.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан гаварыў аб тым, што кожная кніга — гэта цуд, дзякуючы якому чалавек пазнае шмат новага і цікавага.

Імпрэза праходзіла ў Ка­рэліцкім Доме культуры. Супрацоўнікі бібліятэк прадстаўлялі свае ўстановы на прэзентацыі бібліятэчных пляцовак у трох намінацыях: “Бібліятэка як брэнд”, “Прасоўванне бібліятэкі ў сацыяльных сетках”, “База дадзеных уласнай генерацыі”. Аўтары чыталі свае творы і прэзентавалі новыя кнігі. А Людмілу Кебіч і Мікалая Іваноўскага запрасілі яшчэ і ў адну з мясцовых школ, дзе яны далі вучням ўрокі беларускай мовы.

Мікалай Пятровіч, які піша і размаўляе выключна на прыгожай беларускай мове, правёў урок у пятым класе. І не толькі пазнаёміў дзяцей са сваёй творчасцю і выда­дзенымі зборнікамі вершаў, а яшчэ адказаў на ўсе пытанні. Пытанняў было шмат, падчас самых нечаканых. Між іншым юная аўдыторыя цікавілася, як і калі пішуцца вершы.

Урок атрымаўся цікавым і карысным. Менавіта такія сустрэчы фарміруюць пашану да роднай мовы, як асновы нацыянальнай самасвядомасці. І можа сярод сённяшніх пяцікласнікаў падрастаюць новыя паэты і пісьменнікі — будучая гордасць беларускай літаратуры.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1513 раз Печать