У рамках фестываля прайшлі абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца – 2023» і выстаўка-прэзентацыя вясельных караваяў, у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Яны прэзентавалі знакаміты элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны «Веды і навыкі па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне», які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Загадчыца метадычным аддзелам РЦКНТ Марыя Данілюк расказала гасцям свята пра работу па вывучэнню і захаванню элемента НКС супрацоўнікамі цэнтра, а дырэктар гэтай установы Святлана Маржала правяла майстар-клас па вырабу «гусак» і «шышак» — ўпрыгожванняў для каравая. У выкананні рэжысёра Веранікі Сяменчык і культарганізатара Марыі Лудзіч прагучала вясельная песня «Адпраўляла замуж мяне мама», запісаная ў вёсцы Чырвоны Груд Ваўкавыскага раёна. А затым усе прысутная пачаставаліся «гускамі», «шышкамі» і, канешне, самім вясельным хлебам.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.