У зборніку прадстаўлена мастацкае слова як членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, так і аматараў — разам 47 імёнаў. Ідэя стварэння зборніка належыць Людміле Антонаўне Кебіч — старшыні абласного аддзялення Саюза пісьменнікаў. Адкрывае змест кнігі ўступны артыкул «Гродна мае твар адметны: горад-казка, горад-рай»: ушанаванне Гродна пісьменнікамі Гродзенскага краю (да юбілейнага 895-годдзя горада)». Аўтар прадмовы, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства», член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук Аліна Сабуць. Сярод паэтаў, якія выступілі ў зборніку са сваімі прысвячэннямі сталіцы Прынёмання, і наш вядомы зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іваноўскі.
Па пытаннях заявак на набыццё кнігі можна патэлефанаваць па нумары (8-0152) 60-20-22.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.