Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 15 Декабря 2023 15:29

Званне Народны майстар Беларусі прысвоена майстру народных мастацкіх рамёстваў Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў (г.п. Рось) Яніне Іюльскай

Прочитано 2226 раз

Такое рашэнне было прынята днямі на пасяджэнні Беларускага Саюза майстроў.

Яніна Вацлаваўна працуе у цэнтры рамёстваў ужо больш за 20 год. Ў 2021 годзе арганізавала работу гуртка па ткацтве, наладзіла сувязі з мясцовымі ткачыхамі Любоўю Сцяпанаўнай Балёнь і Ганнай Іосіфаўнай Кулеш, якія падзяліліся з ею сваім майстэрствам. Менавіта захаванне простага двухнітовага ткацтва і перадачу гэтага каштоўнага элемента нематэряльнай культурнай спадчыны маладому пакаленню Яніна Вацлаваўна лічыць галоўнай мэтай сваёй дзейнасці. Яе выхаванцы з задавальненнем наведваюць гурток па ткацтве, дзе знаёмяцца з культурна-нацыянальнымі асаблівасцямі нашага раёна. У 2015 году Яніна Вацлаваўна прынята ў Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці як майстар па ткацтву.

Акрамя таго, яна дасканаласці валодае такими рамёствами як пісанка і набіванка, вязанне кручком і спіцамі. Прымае актыўны ўдзел у фестывалях і кірмашах, яе вырабы заўседы прадстаўлены на раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, вылучаюцца сярод іншых і карыстаюцца попытам. За час творчай дзейнасці Яніна Вацлаваўна атрымала дзесяткі ўзнагарод, у тым ліку ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Рэспубліканскага Цэнтра нацыянальных культур, галоўнага ўпраўлення культура па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага метадычнага Цэнтра народнай творчасці.