«Вандроўка ў цудоўны свет рамёстваў». Так называецца выстава, якая адкрылася ў Ваўкавыскім раённым цэнтры рамёстваў (г. п. Рось) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 11 Февраля 2024 12:35

«Вандроўка ў цудоўны свет рамёстваў». Так называецца выстава, якая адкрылася ў Ваўкавыскім раённым цэнтры рамёстваў (г. п. Рось)

Традыцыйна на пачатку новага года цэнтр падводзіць вынікі года мінулага і арганізуе вялікую справаздачную выставу работ майстроў цэнтра і іх вучняў. Увесь год дарослыя і дзеці старанна рыхтуюцца да яе, каб паказаць, чаму яны навучыліся за гэты час. Сёлета выстава атрымалася асабліва разнастайнай: вырабы з гліны, вышытыя ў розных тэхніках пано і карціны, абрусы і сурвэткі, мастацкі роспіс і вязанне і іншыя работы дэманструюць высокі ўзровень майстэрства іх аўтараў. На адкрыцці выставы самыя старанныя і творчыя гурткоўцы былі ўрачыста ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі і падзячнымі пісьмамі. А потым усіх чакаў салодкі стол і забаўляльная праграма.

Пазнаёміцца з прадстаўленымі на выставе работамі можна да 6 сакавіка ў працоўны час цэнтра.

032 (2)

032 (4)

032 (3)

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 907 раз Печать