“Гукі мовы роднай, наскай, перапоўняць сэрца ласкай!”. Пад такой назвай у бібліятэцы нашай гімназіі аформлена кніжная выстава - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 22 Февраля 2024 14:13

“Гукі мовы роднай, наскай, перапоўняць сэрца ласкай!”. Пад такой назвай у бібліятэцы нашай гімназіі аформлена кніжная выстава

А яшчэ была праведзена літаратурная гадзіна з конкурснай праграмай, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, “Багацце мілагучнай роднай мовы!” для навучэнцаў 6-х класаў. А сёння прайшоў конкурс “Гучныя чытанні цікавых беларускіх апавяданняў” для навучэнцаў 6-х класаў.

Родную мову мы ўсе павінны шанаваць і ведаць. Кожны беларус павінен быць заклапочаны лёсам роднай мовы. Беларуская мова — гонар і слава нашага народа. Колькі напісана і надрукавана на ей! Кожны адукаваны чалавек павінен у першую чаргу ведаць сваю родную мову. Толькі прыслухайцеся да яе і вы пачуеце, якія есць прыгожыя і цудоўныя, мілагучныя і напеўныя словы. Вось, напрыклад, жыта, гасцінец, журавінкі. Паспрабуйце вымавіць іх ціхенька і вы адчуеце, колькі ў гэтых словах ласкі, дабраты, чуласці, сонейка…

А якое прыветлівае спалучэнне “калі ласка”! Пятрусь Броўка прысвяціў яму цэлы верш. Родная мова гучыць нязмушана, лёгка. Яна багатая на інтанацыі, спеўная. Пра ўсё гэта вучні даведаліся на літаратурнай гадзіне, якую бібліятэкарам дапамагалі правесці Ліза Тарабаш, Ксюша Філік (7 “А” клас), Марыя Ерамеевіч і Ірына Шыркавец (6 “В” клас). Дзяўчынкі прыгожа і выразна чыталі вершы знакамітых беларускіх паэтаў, у тым ліку нашага земляка Мікалая Іваноўскага. А яшчэ праводзілі цікавыя конкурсы для вучняў 6-х класаў.

Тэрэза Кавальчук,

загадчык бібліятэкі

ДУА “Гімназія № 2 г.Ваўкавыска”.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1523 раз Печать