Сёлета творчыя нумары прадставілі 15 сямейных калектываў. У намінацыі “Вакальная творчасць” лепшым стала выступленне сям’і Лясота з Субачаў, другое месца раздзялілі сям’я Цяслоўскіх з Ваўкавыска з сем’ямі Стойлікаў і Карпызаў з Вярэек. На трэцім месцы сям'я Каўрус з Гнезна і Васільевых з Субачаў. Дарэчы, сям’я Васільевых была адзіным удзельнікам у намінацыі “Літаратурна-мастацкая творчасць”, дзе таксама была адзначана дыпломам. І менавіта гэта сям’я атрымала спецыяльны прыз ад нашай рэдакцыі.
Новую канцэртную праграму падарылі ўсім гасцям гаспадары фестывалю - народны сямейны калектыў “Сваякі”. Дарэчы, усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з творчым шляхам гэтага знакамітага калектыву, наведаўшы музейную экспазіцыю “Сцяжынкамі жыцця “Сваякоў”, а ў музейным пакоі “Матчына хатка” даведацца аб асаблівасцях традыцыйнага побыту нашых продкаў.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.