Аграгарадок Мацвееўцы ў мінулую нядзелю сабраў аматараў народнай творчасці на свята “Мацвееўскі карагод” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 18 Июня 2024 15:37

Аграгарадок Мацвееўцы ў мінулую нядзелю сабраў аматараў народнай творчасці на свята “Мацвееўскі карагод”

Свята нездарма стала своеасаблівым брэндам гэтага населенага пункта, жыхары якога да сённяшняга дня зберагаюць у самабытным выглядзе мясцовыя традыцыі: пабытовыя танцы і аўтэнтычныя песні, абрады і звычаі, рэцэпты беларускай кухні.

Бліжэй пазнаёміцца з гэтай багатай спадчынай мелі магчымасць госці свята. Яны пабывалі на беларускіх заручынах. Спачатку гледачы ўбачылі фрагмент гэтага традыцыйнага вясельнага абраду і на свае вочы пабачылі, як вялася дамова аб заключэнні шлюбу, якія існавалі звычаі і традыцыі. А пасля сталі ­ўдзельнікамі тэматычных гульнёвых праграм, падрыхтаваных работнікамі Войткавіцкага і Рупейкаўскага Дамоў культуры, а таксама народным тэатрам-студыяй гульні “Ваўкавыскія забавы” раённага Цэнтра культуры: пагулялі ў традыцыйныя вясельныя гульні, пачулі вясельный песні і навучыліся пабытовым танцам, без якіх, вядома, не абыходзілася ні адно свята.

photo_2024-06-18_10-40-32

photo_2024-06-18_10-40-38

photo_2024-06-18_10-40-46

photo_2024-06-18_10-40-53

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 801 раз Печать