На свяце можна было паўдзельнічаць у капусных батлах і іншых гульнёвых праграмах, падрыхтаваных работнікамі Вярэйкайскага і Ендрыхаўскага Дамоў культуры. Канцэртную праграму для гасцей падрыхтавалі артысты Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнага ансамбля песні «Згода». Завяршылася свята танцавальным «капусным флэшмобам» і дэгустацыяй мясцовай стравы «Капуста па-рэплеўскі».
