Такое рашэнне прыняў міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны гэтай арганізацыі. Традыцыйнае мастацтва выразання з паперы шырока распаўсюджана ў Беларусі. Рамяство, якое зарадзілася яшчэ ў XVI стагоддзі, сёння здабывае другое дыханне дзякуючы народным умельцам. У нашым раёне захавальнікам гэтага ўнікальнага народнага мастацтва з’яўляецца член Саюза майстроў Беларусі па выцінанцы Марына Дубовік. Зараз у Ваўкавыскім цэнтры рамёстваў ў г. п. Рось праходзіць выстава “Чароўны свет выцінанкі”, на якой прадстаўлены работы Марыны Уладзіміраўны, а таксама жыхаркі г. Масты Алены Садаўнічай. Пазнаёміцца з іх творчасцю можна да 14 снежня пад час працы центра.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.