Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у бібліятэках Ваўкавышчыны былі арганізаваны кніжныя экспазіцыі і праведзены тэмытычныя мерапрыемствы - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 22 Февраля 2025 10:45

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у бібліятэках Ваўкавышчыны былі арганізаваны кніжныя экспазіцыі і праведзены тэмытычныя мерапрыемствы

Літаратурныя га­дзіны, агляды літаратуры, інтэрактыўныя віктарыны, моўныя гульні і конкурсы для дзяцей і дарослых, творчыя майстар-класы сабралі прыхільнікаў роднай мовы ў шэрагу бібліятэк.

У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Ваўкавыскага раёна прайшла га­дзіна роднай мовы “Любіце, шануйце родную мову”. Вялікае захапленне выклікала выстава асабістых работ Аліны Кароль, жыхаркі вёскі Станелевічы. Посцілкі, ручнікі, вышыванкі вярнулі ўсіх у дзяцінства, у бацькоўскую хату. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі таксама для чытачоў акцыю  “Напішы самае прыгожае слова ў роднай мове”. Гэтыя словы трэба было напісаць на лісточку ў форме сэрца і прыкле­іць яго на ватман, упрыгожаны валошкамі — сімвалам сінявокай Беларусі. Да канца дня такіх сардэчак сабралася вельмі шмат.

Экскурс-гутарку “Жыве ў вяках беларуская мова” правяла бібліятэкар Субацкай сельскай бібліятэкі, а ў Падароскай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс чытальнікаў “Гучы, мая родная мова”. Бібліятэкар Вярэйкаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала квіз-гульню “На мове, сэрцу зразумелай”, філалагічны прыпынак “Наша простае, шчырае слова” правялі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 46, літаратурнае знаёмства “Смак роднай мовы” адбылося ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Бібліятэкар Шылавіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла вучняў малодшых класаў на ўрок беларусазнаўства “Цудоўны скарб — беларуская мова”.

Святочныя імпрэзы сталі выдатнай нагодай для кожнага з нас для ўсведамлення каштоўнасці і прыгажосці роднай мовы.

1 (2)

1 (3)

Алена Цярэшка, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Ваўкавыскай раённай бібліятэкі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 121 раз Печать