Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 14 Апреля 2025 15:50

У мінулыя выхадныя ў абласным цэнтры прайшоў рэгіянальны фестываль-кірмаш "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня"

Автор
Прочитано 1062 раз

Майстры Ваўкавыскага Цэнтра рамёстваў прынялі ў ім актыўны ўдзел, прадставіўшы сувенірную прадукцыю, а таксама майстар-класы па ткацтве і саломапляценні. А на гульнёвай пляцоўцы сваю забаўляльную праграму гасцям пранапаваў народны тэатр-студыя гульні “Ваўкавыскія забавы” Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры. На свяце былі падведзены вынікі абласной выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Велікодны падарунак".

Узнагароды атрымали майстры народных мастацкіх рамёстваў Ваўкавыскага Дома рамёстваў: Жанна Абрамчук прызнана пераможцам у намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных паштовак", а ў намінаціі “Лепшае дэкаратыўнае пано” дыпломам III ступені адзначала работа Аксаны Урублеўскай.