Майстар народных рамёстваў Ваўкавыскага Дома рамёстваў Жанна Абрамчук прыняла ўдзел у свяце «Лялька ў карагодзе жыцця» ў аграгарадку Індура - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 24 Ноября 2025 18:22

Майстар народных рамёстваў Ваўкавыскага Дома рамёстваў Жанна Абрамчук прыняла ўдзел у свяце «Лялька ў карагодзе жыцця» ў аграгарадку Індура

Свята, якое ўжо шосты раз адбылося ў Індурскім цэнтры культуры, сабрала ў аграгарадку ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай лялькі. Тут можна было ўбачыць абрадавыя, традыцыйныя і сучасныя лялькі, выкананыя з розных матэрыялаў: саломы, ільну, пап'е-машэ, тэкстылю умельцами з розных рэгіёнаў.

Свае работы прадставіла таксама майстар народных рамёстваў Ваўкавыскага Дома рамёстваў Жанна Абрамчук. Жанна Здзіславаўна з’яўляецца кіраўніком клуба "Василек" і гуртка “Сувенірная цацка”. Сваёй галоўнай задачай яна лічыць папулярызацыю беларускай лялькі сярод шырокай грамадскасці, заахвочванне дзяцей і моладзі да заняткаў традыцыйнымі рамёствамі і далучэнне да нацыянальняй культуры. С 2024 года яна з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Яна стварыла ўжо некалькі калекцый традыцыйных беларускіх лялек, якія адлюстроўваюць не толькі светапогляд нашых продкаў, але і асабісты погляд самой майстрыхі. Жанна выхоўвае пецярых дзяцей, і многія яе лялькі звязаны з вобразам жанчыны-маці, адлюстроўваюць вялікую ролю жанчыны ў сям’і і грамадстве.

На свяце Жанна Здзіславаўна прадставіла найбольш цікавыя свае работы, а таксама падзялілася сакрэтамі майстэрства. Пад час майстар-класа пад яе кіраўніцтвам усе жадаючыя сваімі рукамі змаглі стварыць традыцыйную ляльку-абярэг. За ўдзел у свяце Жанна Абрамчук адзначана дыпломам.

изображение_viber_2025-11-24_17-22-03-968

изображение_viber_2025-11-24_17-22-04-365

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 42 раз Печать