

Гэта экспазіцыя — новая справаздача ўдзельнікаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яны прадставілі свае лепшыя працы, створаныя ў гэтым навучальным годзе. Работы атрымаліся выдатныя. Кожная — вынік велізарнай працы, у якую ўкладзена не толькі майстэрства, але і душа. На цырымоніі адкрыцця лепшыя навучэнцы былі адзначаны граматамі і Падзячнымі лістамі. А пасля ўзнагароджання ўсіх чакаў святочны стол з пачастункамі і забаўляльная праграма.

