


Наведаўшы музей народнага побыту «Матчына хатка», хлопчыкі і дзяўчынкі дакрануліся да мінулага, патрымаўшы ў руках старадаўнія рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, даведаліся, які сэнс зашыфраваны ў арнаменце беларускага рушніка і чаму ён лічыўся сямейным абярэгам. А музейная экспазіцыя «Сцяжынкі жыцця «Сваякоў» пазнаёміла дзяцей з таленавітымі землякамі, якія праслаўляюць наш край сваёй творчасцю.


