

Міхаіл Васільевіч – адзін з тых майстроў, дзякуючы якім старажытнае майстэрства лозапляцення на Ваўкавышчыне жыве і развіваецца. Ён даўно займаецца гэтым рамяством і прымае актыўны ўдзел у выставах. І гэта новая экспазіцыя яго работ — яскравы прыклад таго, як простыя рэчы, якімі мы карыстаемся штодзень, упрыгожвае народная творчасць. Пазнаёміцца з вырабамі майстра можна да 27 сакавіка падчас работы цэнтра.

