У Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Ваўкавыскія майстры і артысты таксама прынялі ў ім актыўны ўдзел - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 31 Марта 2026 15:24

У Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Ваўкавыскія майстры і артысты таксама прынялі ў ім актыўны ўдзел

Майстры народнай творчасці Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў прадставілі на кірмашы святочныя сувеніры, арганізавалі тэматычную фотазону і правялі некалькі майстар-класаў. Народны майстар Беларусі Яніна Іюльская разам з навучэнкай студыі дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва “Куфэрак” Анастасіяй Гарбачэўскай правялі майстар–клас па простаму двухнітоваму ткацтву, якое з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На інтерактыўнай пляцоўцы “Лялька ў карагодзе жыццця” Жанна Абрамчук прадэманстравала сваю калекцыю лялек–мотанак і навучыла іх вырабляць. А на пляцоўцы “Дзявочая краса – хустка і каса” Ірына Пекар дэманстравала мясцовыя спосабы павязвання хустак.

Падчас правядзення свята адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласной выставы–конкурсу дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”. Майстар народных мастацкіх рамёстваў Ваўкавыскага Дома рамёстваў Аксана Урублеўская атрымала дыплом II ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя сучасных велікодных яек”.

На святочнай сцэне кірмаша ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага гурта “Чобаты” Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры прадставілі канцэртную праграму «З Ваўкавыскага краю — з песняй да Вялікадня!». У выкананні гурта прагучалі традыцыйныя народныя песні, якія здаўна суправаджалі веснавыя святы на Ваўкавышчыне. Артысты падарылі гасцям сапраўдны святочны настрой, за што былі шчодра ўзнагароджаны апладысментамі.

изображение_viber_2026-03-31_15-16-43-139

изображение_viber_2026-03-31_15-16-43-600

изображение_viber_2026-03-31_15-16-42-686

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 392 раз Печать