Ад імя аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама ўдзельнікаў прывітаў яго галоўны спецыяліст Сяргей Урбановіч. Затым з дакладам на тэму “Традыцыйныя рамёствы: сучасны стан, праблемы і тэндэнцыі развіцця” выступіў Яўген Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. У сваім выступе ён падкрэсліў вялікі ўнёсак майстроў Гродзенскай вобласці ў скарбніцу народнага мастацтва і выскока ацаніў якасць іх дзейнасці.
— У вас вельмі адказна адносяцца да прысваення ганаровага звання народнага майстра, — адзначыў навуковец. — Зараз на Гродзеншчыне яго носяць 39 майстроў. Кожны з іх безумоўна заслужыў яго сваёй дзейнасцю, высокай якасцю вырабаў, адданасцю справе захавання традыцый.
Пад час форума запланавана работа секцый па пляценні з прыродных матэрыялаў, выцінанцы, ганчарству і кераміцы, традыцыйнага тэкстылю. А таксама прэзентацыя лепшых ініцыятыў на зберажэнню і развіццю народных мастацкіх рамёстваў, абмеркаванне перпектыўных накірункаў дзейнасці, абмен вопытам, персанальныя кансультацыі экспертаў і майстроў, выставы і майстар-класы.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
