— Мы падтрымліваем традыцыйную культуру, таму з задавальненнем прынялі ўдзел у фотачэленджы, — адзначыла намеснік дырэктара Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры Вольга Урбановіч. — Ваўкавыскі край багаты на культурныя традыцыі. У нас ёсць фальклорныя калектывы, мы шануем такія аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны, як вясельны каравай, двухнітовае ткацтва, саломапляценне і стравы з таркаванай бульбы. Удзел у фотачэленджы — гэта яшчэ адзін спосаб папулярызаваць традыцыі, каб узбагаціць нашу духоўную культуру.
Фотачэлендж “Вясна ў традыцыях” прызваны таксама паказаць прыгажосць беларускай жанчыны. Як вясной абуджаецца прырода, так і традыцыі жывуць і квітнеюць, калі іх напаўняюць новымі эмоцыямі, уражаннямі, песнямі і танцамі.
7 чэрвеня спецыялісты РЦК і ўдзельнікі гуртоў "Чобаты" і “Чараўніцы” прадставяць Ваўкавыскі раён на самабытным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, які пройдзе на Аўгустоўскім канале. На феставаль работнікі РЦК падрыхтуюць падворак і прадставяць абрад “Вяселле”.
Фото Анастасии Меркуловой
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.
