




У “Горадзе майстроў” і на беларускім падворку "Беларусь фестывальная: Свята ў свяце" майстры цэнтра прадстаўляюць сваю сувенірную і брэндавую прадукцыю, створаную згодна з народнымі і мясцовымі традыцыямі. Ірына Пекар і Жанна Абрамчук праводзяць майстар-класы па павязванню хустак, вырабу лялек-мотанак і сувенірнай цацкі "Буслік".




