Вторник, 09 Июня 2026 14:34
Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў атрымаў дыплом абласнога фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, які адбыўся ў рамках Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне
Лариса ПрокопеняНа падворку нашага раёна былі прадстаўлены розныя накірункі народнай творчасці, якія развіваюць майстры цэнтра: этнаграфічная калекцыя тканых вырабаў, мастацкі роспіс Жанны Сямак і Дар’і Сякевіч, мастацкая кераміка Святланы Дудзінскай і Марыны Гайдзель, тэкстыльныя лялькі Жанны Абрамчук і саломапляценне Аксаны Урублеўскай. У намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных рамёстваў” Ваўкавыскі РЦР узнагароджаны дыпломам III ступені.
Опубликовано в
Культура
