Работнікі Ваўкавыскага цэнтра культуры прынялі ўдзел у гастрафэсце “Воранаўскі дранік”. На фудкорце, дзе кожны раён прадставіў традыцыйныя і мясцовыя стравы з бульбы, Марыя Бачынская, Зоя Жук і Алена Янушка прапанавалі паспрабаваць стравы з таркаванай бульбы: дранікі, “сялянскую бабку” і “бабку па-панску”. А найбольшую цікавасць гасцей свята выклікалі “багатыя бонды”.
Народны тэатр-студыя гульні “Ваўкавыскія забавы” прыняў удзел у адкрытым абласным фестывалі “Карнавал весялосці”, які адбыўся ў рамках фэста. На гульнёвай пляцоўцы нашы культработнікі прадставілі тэматычную праграму “Небяспечная гульня з агнём” і атрымалі спецыяльны дыплом — за крэатыўнасць і наватарства.