Паверыць у цуды могуць не толькі дзеці, але і дарослыя. І ў гэтым можна было ўпэўніцца, прыйшоўшы ў Дом культуры аграгарадка Юбілейны, дзе 25 снежня “Ехала Каляда ў чырвоным вазочку”.
Гледачы мелі магчымасць адчуць сапраўдны калядны дух. Песні, танцы, гульні — усё гэта захоплівала так, быццам ты трапіў у нейкі вір. Але больш цікава было пазнаваць традыцыі, характар, побыт продкаў праз тэатралізаванае дзеянне фальклорнага гурту “Званочкі”, кіраўніком якога з’яўляецца маладая, ініцыятыўная Вольга Вішнеўская.
Не абышлося і без галоўнага сімвала Каляды — Каляднай зоркі. Раней яе насілі ў гонар бога Ярылы, а зараз — як сімвал Віфлеемскай зоркі, у гонар нараджэння Ісуса Хрыста.
— Такія святы — неад’емная частка нашай культуры, і іх трэба абавязкова праводзіць, бо яны дапамагаюць чалавеку не толькі дакрануцца да сапраўднага побыту беларусаў, але сэрцам стаць бліжэй да Бога, — запэўнівае Вольга Вішнеўская.
Калядкі — цудоўнае свята, калі насамрэч пачынаеш верыць у незямныя сілы прыроды, а зорачка, якая мільгаціць у небе, падказвае табе шлях, напоўнены шчасцем,
радасцю і, галоўнае, верай.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.