Сёлета конкурс змяніў свой фармат з раённага на рэспубліканскі, і пройдзе пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.
Заснавальнікамі конкурсу выступілі Міністэрствы інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.
Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
Праводзіцца конкурс у чатыры этапы. Першы — ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — з 1 па 31 сакавіка. Другі — раённы — з 1 па 30 красавіка. Трэці — абласны — з 1 па 31 мая. Чацвёрты — заключны рэспубліканскі, удзельнікамі якога стануць лепшыя чытальнікі краіны — адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.