Свята тых, хто любіць кнігу - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 09 Апреля 2017 16:49

Свята тых, хто любіць кнігу

Кожны год падчас вясновых канікул самыя актыўныя юныя чытачы горада збіраюцца на свята ў рамках закрыцця Тыдня дзіцячай кнігі. І гэты год не выключэнне.

Свята аматараў чытання «Книжный остров в лабиринте города» прайшоў ў раённай бібліятэцы. У якасці госця была запрошана наша зямлячка, член Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Міхайлаўна Мазур, якая прэзентавала сваю пазнавальную беларускую азбуку «Літарынка». Аўтар распавядала пра ідэю напісання азбукі і прапанавала дзецям здзейсніць займальнае падарожжа па чытанцы-маляванцы. Дзеці дружна адказвалі на пытанні, чыталі вершы на беларускай мове, расказвалі беларускія прыказкі, з задавальненнем рабілі сэлфі з аўтарам. Самыя актыўныя атрымалі аўтографы паэткі.

У Роскай гарпасялковай бібліятэцы Тыдзень дзіцячай кнігі таксама атрымаўся насычаным і цікавым. Адкрыла яго свята «Нынче праздник чтения — всем на удивление». Дзеці даведаліся пра 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і выдатнага перша-друкара Ф. Скарыну, паразважалі аб ролі кнігі ў нашым жыцці і яе гісторыі, пазнаёміліся з кнігамі — юбілярамі 2017 года. На працягу тыдня ў бібліятэцы адбыліся інтэлектуальны турнір «Мудрые науки без назидания и скуки», літаратурная візітка «Чудо-дерево Корнея Чуковского», прысвечаная 135-годдзю выдатнага дзіцячага пісьменніка, крытыка і перакладчыка. Дзеці з задавальненнем адгадалі загадкі юбіляра, узгадалі многіх герояў яго твораў, пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе «В гостях у дедушки Корнея».

Знакамітага пісьменніка ўзгадалі і ў Гнезнаўскай сельскай бібліятэцы, дзе прайшла жарт-хвілінка «Добрый доктор Айболит», прэс-агляд «Путешествие в страну Журналию» і віктарына «По дорогам сказок». А вырашыць пытанне, што пачытаць у вольны час, школьнікам дапамагла выстава-сюрпрыз «На канікулы з кніжкай», якая змяшчала самыя цікавыя і запатрабаваныя кнігі.

Не засталіся без увагі і самыя маленькія чытачы. Вярэйкаўская сельская бібліятэка запрасіла іх на бібліятэчны дэсант «Чтобы было интересно и тебе, и мне, и всем». Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці трапілі ў Кнігаград, дзе атрымалі чароўны чамаданчык, расказалі пра сваіх любімых казачных герояў, пагулялі ў вясёлыя гульні.

Розныя цікавыя мерапрыемствы пад час Тыдня дзіцячай кнігі прайшлі і ў іншых бібліятэках. У БНЦК аграгарадка Юбілейны працаваў літаратурны навігатар «Вечныя каштоўнасці», Дуляўская СБ прапанавала сваім маленькім чытачам літаратурную гульню «Книжное царство — мудрое государство», Субацкая СБ запрасіла ў мультсалон «У царстве казак і прыгод», Мацвеўская СБ адкрыла майстэрню захапленняў «Дерзайте, увлеченные!» — і гэта далёка не ўсе мерапрыемствы, што ладзілі супрацоўнікі бібліятэк. Спадзяемся, што намаганнямі бібліятэкараў вясеннія канікулы дзяцей былі напоўнены цікавым зместам і многія з іх адкрылі для сябе цудоўны свет кнігі.

Таццяна Мядзведзева, бібліятэкар аддзела маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2559 раз Печать