Дзень роднай мовы ў лагеры “Рось” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 10 Июля 2018 09:21

Дзень роднай мовы ў лагеры “Рось”

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай з’яўляецца беларуская мова.

У фармаце свята “Дзеці роднай мовы”, якое адбылося ў аздараўленчым лагеры “Рось”, выхаванцы акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі як яна гучыць з вуснаў сваіх сяброў, пачулі яе непаўторнасць.

Падчас віктарыны “Беларуская скарбонка” рабяты актыўна адказвалі на пытанні, чыталі па памяці ўрыўкі з твораў М. Танка, згадвалі выказванні пра родную мову беларускіх паэтаў П. Панчанкі, П. Броўкі, С. Грахоўскага, а таксама беларускія прыказкі і растлумачвалі іх сэнс.

З самымі маленькімі выхаванцамі былі арганізаваны беларускія народныя гульні.

Конкурс чытальнікаў вершаў “Я завуся беларусам, мовай роднай ганаруся” праводзіўся са старэйшымі рабятамі. Быў прадстаўлены вернісаж малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Дзеці яшчэ раз пацвердзілі, наколькі яны таленавітыя.

На песенным конкурсе “Гучы, беларуская песня” гучалі беларускія песні, выканаўцамі якіх былі старэйшыя дзеці, а таксама ўласныя вершы на тэму “Матчына мова — родная мова”.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2221 раз Печать