Скарб бясцэнны У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Росскі яслі-сад” прайшоў тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Кожны дзень выхаванцы ўдзельнічалі ў святах і забавах, іншых мерапрыемствах — чыталі казкі, завучвалі пацешкі, малявалі па вершах беларускіх паэтаў, а галоўнае — разам з бацькамі і выхавацелямі размаўлялі па-беларуску. Цікава была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей “Кніга — скарб бясцэнны” і часопісаў “Вясёлка”, на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаёмiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.
Паспрабаваць свае сілы і атрымаць асалоду ад рухомых гульняў выхаванцы змаглі на фізічным свяце “Мы сябруем с Несцеркам”. З цікавасцю дзеці паглядзелі тэатралізаваную інсцэніроўку беларускай народнай казкі «Пшанічны каласок». Напрыканцы тэматычнага тыдня быў арганізаваны “Круглы стол” для бацькоў і выхаванцаў сумесна з супрацоўнікамі Роскай пасялковай бібліятэкі «Вучымся размаўляць па-беларуску», на якім дарослыя i дзецi змаглi пераканацца ў тым, якая мілагучная наша мова ў песнях, як прыгожа гучаць на ёй вершы, якая яна простая і дасціпная ў казках!
Гэты тыдзень стаў яшчэ адным крокам на шляху далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы, да культуры роднага краю.
Наталля МАМЗЕЛЕВА, намеснік загадчыка ДУА “Роскі яслі-сад”.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.