З запаветам па жыцці - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 25 Февраля 2019 08:30

З запаветам па жыцці

“Мала на руках не мець аковаў, Што з той хвалі, як душа маўчыць? Трэба роднай, спадчыннаю мовай, Як бясцэнным дарам даражыць.”

Так шчыра, спавядальна выказваецца пра мову, як бясцэнны духоўны скарб, Тамара Міхайлаўна Мазур, паэтэса, наша зямлячка, член Cаюза пісьменнікаў Беларусі, якая і завітала ў госці ў сваю родную СШ № 1 г. п. Рось якраз 21 лютага падчас Міжнароднага дня роднай мовы.

Падчас даверлівай размовы з паэтэсай мы атрымалі сапраўдныя ўрокі духоўнасці, вернасці спадчыннаму роднаму слову, беражлівых адносін да яго. Уласная трывога паэтэсы за лёс роднай мовы адгукнулася ў сэрцы кожнага з нас.

“Боль мой — у сэрцы, боль — гэта споведзь,

Боль — гэта крыж нябёс.

Так за Радзіму выношваю боязь,

Нібы за ўласны лёс”.

Як духоўна, эмацыянальна, узрушана паэтэса кажа аб уласным, творчым і грамадзянскім абавязку кожнага з нас — берагчы духоўную спадчыну Радзімы, сваіх продкаў. І, па шчырым прызнанні творцы, менавіта родная старонка, малая радзіма — “прытулак светлых мар і надзей”.

Разам з паважанай госцяй падчас наведвання гісторыка-краязнаўчага музея нашай школы, дзе створана экспазіцыя ў гонар знакамітай зямлячкі “Ведай нашых”, мы паўней пазнаёміліся з каштоўнай спадчынай Т. М. Мазур.

А на развітанне запаветам прагучалі яе словы:

“Больш жадаць нічога не бяруся,

Многа — без граху і без спакус,

Мала нарадзіцца бедарусам,

Неабходна ЖЫЦЬ як БЕЛАРУС.”

Вікторыя СТОК, вучаніца 11 класа.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1129 раз Печать