Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, класныя кіраўнікі, вучні разам з бацькамі арганізавалі гэта мерапрыемства ў лепшых беларускіх традыцыях — з вясёлымі вершамі і прымаўкамі, песнямі. Добразычлівыя прадаўцы смачных страў ледзьве паспявалі абслугоўваць пакупнікоў, сярод якіх былі не толькі навучэнцы, але і працаўнікі гімназіі.
Кірмаш прайшоў весела і ажыўлена, падарыў шмат яркіх уражанняў усім удзельнікам.



Вераніка ТАРЫМА, вучаніца 9 “Б” класа.
