У сёлетняй Рэспубліканскай алімпіядзе па іспанскай мове на заключным этапе вучаніца 11 класа гімназіі № 2 г. Ваўкавыска Паліна Здановіч заваявала дыплом II ступені - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 01 Июня 2020 12:41

У сёлетняй Рэспубліканскай алімпіядзе па іспанскай мове на заключным этапе вучаніца 11 класа гімназіі № 2 г. Ваўкавыска Паліна Здановіч заваявала дыплом II ступені

А навучала яе настаўніца іспанскай мовы Святлана Іванаўна Жыткевіч.

Яшчэ ў пачатковых класах выкладчык заўважыла здольнасці Паліны да замежных моў і яе жаданне вучыцца. Паліна самааддана займалася на ўроках і факультатывах, якія ніколі не прапускала. Таму цяпер усе мы ганарымся яе заслужанай перамогай.

Алімпіяднае “спаборніцтва” праходзіла ў Мазыры. Калі школьніца вярнулася дамоў, то на маё пытанне аб тым, якія пачуцці выклікала ўзнагарода, адказала: “Трэба імкнуцца да перамогі, і ў цябе ўсё атрымаецца, ты яе абавязкова здабудзеш”.

Куды пойдзе вучыцца пасля гімназіі, Паліна яшчэ думае, але ўжо ведае, што хоча стаць перакладчыкам. Дарэчы, яна актыўна ўдзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах і іншых вучнёўскіх марапрыемствах. Усё пачалося з конкурсу “Журавлик”, у якім дзяўчынка заняла першае месца ў гімназіі, а затым і ў раёне. У навукова-практычнай канферэнцыі па матэматыцы «Шаги в науку», што адбылася на базе гімназіі № 1 — таксама першае месца. У навукова-практычнай канферэнцыі «Поиск. Творчество. Познание», якая праходзіла ў горадзе Масты, Паліна заняла другое месца, а ў горадзе Слоніме на навукова-практычнай канферэнцыі «Ступени к науке» — трэцяе. У алімпіядах абласнога ўзроўню заняла першае месца па іспанскай мове, другое — па беларускай. Увогуле, яна прымала актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах з пятага класа.

Як сонейка, заходзіць Паліна ў бібліятэку. З прыемнай усмешкай, са сваімі поглядамі і ацэнкамі мастацкіх твораў, якія прачытала. Прыгожая, камунікабельная. Акрамя заняткаў па іспанскай мове, яна любіць чытаць класічныя творы беларускай і рускай літаратуры і ўмее іх аналізаваць. Словам, Паліна старанна ішла да перамогі ў Рэспубліканскай алімпіядзе, таму і аказалася ў ліку пераможцаў. І я ўпэўнена, што наперадзе ў яе яшчэ шмат перамог. А ў настаўніцы Святланы Іванаўны Жыткевіч яшчэ з’явіцца нямала адораных вучняў.

Тэрэза КАВАЛЬЧУК, загадчыца бібліятэкі ГУА «Гімназія № 2 г. Ваўкавыска».

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1002 раз Печать