«Насі сонца ў сабе». Менавіта так называецца цімураўскі атрад Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 10 Января 2021 10:13

«Насі сонца ў сабе». Менавіта так называецца цімураўскі атрад Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Існуе ён на працягу трох гадоў. Вучні ўстановы разам з педагогам Аленай Томашаўнай Прохар з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі розных акцый: “Дапамажы ветэрану”, “Помнік”, “Паштоўка ветэрану”, “Дай руку дапамогі малодшаму”, “Чысты лес” і іншых.

Напярэдадні Новага года цімураўцы павіншавалі дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дашкольнай групы, ветэранаў педагагічнай працы са святамі, уручылі салодкія падарункі і цацкі для дзяцей.

“Дзякуй усім! Вясёлых і шчаслівых святаў!” — выказала словы падзякі ветэран педагагічнай працы Наталля Канстанцінаўна Церашкова.

Таццяна РАДЗЕЙКА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1733 раз Печать