Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 21 Февраля 2022 16:59

У бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы

Автор
Прочитано 1529 раз

Падчас тэматычных сустрэч бібліятэчныя работнікі імкнуліся навучыць чытачоў шанаваць сваю мову, як неад’емную частку нацыянальнай культуры, паказаць яе непаўторнасць і зацікавіць часцей карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці.

Воўпаўская сельская бібліятэка запрасіла вучняў 3-4 класаў на гульню-віктарыну «Да роднай мовы крок зрабі». Школьнікі пазнаёміліся з лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літатратуры, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты. А бібліятэкар Вярэйкаўскай сельскай бібліятэкі правяла для шасцікласнікаў віктарыну «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла», падчас якой яны дзяліліся ведамі беларускага фальклору, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і рэдактараў, чыталі вершы на роднай мове.

mova (4)

mova (3)

Турнір знаўцаў «Гучы, родная мова!» прайшоў у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Удзельнікі клуба «Крынічка», падзяліўшыся на дзве каманды, выяўлялі лепшых знаўцаў беларускай мовы, а таксама нацыянальных традыцый у конкурсах «Перакладчыкі», «Назаві адным словам», «Апранаемся па-беларуску» і іншых.

mova-5

У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы для вучняў СШ № 8 прайшла гадзіна ведаў «Родная мова — душа народа». Разам з бібліятэкарамі школьнікі ўзгадалі паходжанне роднай мовы і паразважалі аб яе выкарыстанні ў сучаснасці. Вельмі зацікавіла моладзь легенда «Адкуль пайшлі беларусы», але найбольшае ажыўленне выклікала займальная гульня «Перакладны слоўнік», якая патрабавала ад удзельнікаў падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў і прыказак. Арганізатары пастараліся прапанаваць не самыя простыя словы. Але ж школьнікі паказалі выдатнаяе веданне роднай мовы і адказалі, што «маргаритка» па-беларуску — «стакротка», «беседка» — «альтанка», а беларускія «нагавіцы» — гэта звычайныя рускія «брюки».

mova (2)

Галоўны вывад, які зрабілі вучні падчас бібліятэчных сустрэч — што наша мова — не толькі частка нацяынальнай культуры, але і жывы сродак камунікацыі паміж людзьмі, які адпавядае запатрабаванням сучаснасці.

Алена Цярэшка, загадчык аддзела маркетынгу и сацыякультурнай дзейнасці Ваўкавыскай раённай бібліятэкі