Да якасці — праз абмен вопытам. На базе СШ аг. Юбілейны быў праведзены гасцявы абмен вопытам работы настаўнікаў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі Ізабелінскай, Мацвееўскай і Падароскай сярэдніх школ - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 28 Января 2023 11:03

Да якасці — праз абмен вопытам. На базе СШ аг. Юбілейны быў праведзены гасцявы абмен вопытам работы настаўнікаў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі Ізабелінскай, Мацвееўскай і Падароскай сярэдніх школ

 

Каб знайсці дакладны адказ на пытанне падрастаючага пакалення “Хто ж з’яўляецца сапраўдным беларусам?”, навучэнцы ўстановы разам з настаўнікамі і законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў правялі вялікую і крапатлівую работу. Сустрэчы з цікавымі людзьмі нашай мясцовасці, экскурсіі, прагляд відэаролікаў, вывучэнне асобных гістарычных падзей — дапамаглі знайсці дакладны адказ на хвалюючае пытанне.

Быў арганізаваны і праведзены адзін з вучэбных дзён пад дэвізам “Беларусам я нарадзіўся, беларусам буду я заўжды!”. На працягу вучэбнага дня навучэнцы пачатковых класаў нашай установы працавалі разам са сваімі настаўнікамі: чыталі вершы, выконвалі беларускія народныя песні і танцы, арганізавалі выставу дзіцячых малюнкаў пад назвай “Мая Радзіма Беларусь!”. У гэты дзень у школе сустракалі гасцей з суседніх устаноў адукацыі.

Навучэнцы чацвёртага класа разам з бацькамі і класным кіраўніком  стварылі ў сваім класным памяшканні этнічны вугалок. Чаго толькі не здабылі нашы юныя краяведы: вышыванкі, ручнікі, сурвэткі, куфар, збаны, чыгункі рознага памеру, маслабойку, прас на вуглях, лямпу-керасінку, калаўрот! У кожнай гэтай рэчы свая гісторыя, сваё прызначэнне. Знаёмячыся з музейнымі экспанатамі, навучэнцы і выхаванцы дзіцячага садка з вялікім інтарэсам будуць пазнаваць далёкае і блізкае мінулае нашага народа.

Дык хто ж з’яўляецца сапраўдным беларусам? Адказ на гэтае пытанне нашы навучэнцы даюць такі: людзі, якія ўсім сэрцам і душою любяць Беларусь, вывучаюць яе гісторыю, берагуць яе, клапацяцца аб ёй, у любую хвіліну змогуць стаць на яе абарону.

Алена БАГДАНОВІЧ, настаўнік пачатковых класаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 728 раз Печать