Тэст на пісьменнасць і патрыятызм. Педагогі і вучні ўстаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна далучыліся да напісання дыктоўкі на беларускай мове - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 21 Февраля 2023 13:10

Тэст на пісьменнасць і патрыятызм. Педагогі і вучні ўстаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна далучыліся да напісання дыктоўкі на беларускай мове

Ганна Макар

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы педагогі і вучні ўстаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна напісалі традыцыйны беларускі дыктант, тэма якога сёлета прысвечана Году міру і стварэння.

DSC_0006

Для кожнага беларуса важна ведаць сваю родную мову, валодаць ёй і выкарыстоўваць у жыцці. Беларусам неабходна захоўваць гістарычную памяць, жыць у міры і шанаваць традыцыі і культуру.

— З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па роднай мове было прапанавана прыняць удзел у абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы, — адзначыла метадыст Ваўкавыскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ларыса Рачкоўская.

DSC_0012

Карэспандэнт газеты «Наш час» прысутнічала ў гімназіі № 1 г. Ваўкавыска падчас правядзення дадзенага мерапрыемства. Яго ўдзельнікамі сталі педагогі гімназіі і вучні. Усе хваляваліся, як быццам першы раз садзіліся за школьныя парты. Далучыцца да дыктоўкі мог любы: з сабой неабходна было ўзяць ручку. Шпаргалкі не забароненыя, тэлефоны ніхто не патрабаваў здаваць. Тут трэба было напісаць на сумленне.

DSC_0017

Удзельнікі пісалі пад дыктоўку ўрывак тэксту “Музейная гара” беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Тэкст не складаны і зразумелы па сэнсе. Пасля напісання свае веды можна было праверыць самастойна.

Дадзенае мерапрыемства спрыяе бесперапыннай сувязі пакаленняў. Па словах дырэктара гімназіі № 1 г. Ваўкавыска Алены Рыбак, ужо традыцыйна ў Міжнародны дзень роднай мовы педагогі і навучэнцы далучаюцца да напісання дыктоўкі на беларускай мове.

DSC_0021

— Мы павінны паважліва ставіцца да роднай мовы. Гэтым мы таксама выказваем сваю павагу да гісторыі і продкаў, — дадала Алена Вікенцьеўна.

Тыдзень беларускай мовы, які зараз праходзіць у краіне, прадугледжвае яшчэ шмат мерапрыемстваў: круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі і іншыя культурна-асветніцкія падзеі.

DSC_0025

DSC_0030

DSC_0034

DSC_0036

DSC_0038

Фота аўтара

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1059 раз Печать